Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты: Бясьпека ядзернай зброі ЗША ў Турэччыне выклікае трывогу


Авіябаза «Інджырлік», архіўнае фота.

Авіябаза «Інджырлік», архіўнае фота.

Амэрыканскія экспэрты паставілі пад сумнеў бясьпеку захоўваньня часткі ядзернага арсэналу ЗША на вайсковай базе ў Турэччыне. Спэцыялісты асьцерагаюцца захопу ядзерных бомбаў экстрэмістамі.

Паводле «Нямецкай хвалі», мова ідзе пра 50 адзінак ядзернай зброі ЗША на турэцкай авіябазе «Інджырлік» непадалёк ад мяжы з Сырыяй. Некамэрцыйная навукова-дасьледчая арганізацыя Stimson Center апублікавала ў панядзелак, 15 жніўня, даклад, у якім разглядаецца магчымасьць трапляньня амэрыканскіх ядзерных боегаловак у Турэччыне ў рукі «тэрарыстаў ці іншых варожых сіл». «Нямецкая хваля» піша, што аўтары дакумэнту называюць захоўваньне атамных зарадаў у «Інджырліку» «расейскай рулеткай».

Як адзначае агенцтва AFP, дэбаты пра бясьпеку ядзернага арсэналу ЗША, разьмешчанага ўсяго за 110 км ад сырыйскай мяжы, ішлі ўжо даўно. Пасьля спробы вайсковага перавароту ў Турэччыне спрэчкі аб мэтазгоднасьці захоўваньня там атамнай зброі ўспыхнулі з новай сілай. На думку спэцыялістаў з Stimson Center, «абсалютна незразумела, ці зможа ЗША захаваць кантроль над узбраеньнямі ў выпадку больш працяглай грамадзянскай вайны ў Турэччыне».

База «Іджырлік» мае вялікае стратэгічнае значэньне для барацьбы з «Ісламскай дзяржавай», але ў сакавіку 2016 году ЗША вывезьлі адтуль сем’і сваіх вайскоўцаў і грамадзянскі пэрсанал. Камандзір базы пасьля путчу ў Турэччыне быў арыштаваны.

XS
SM
MD
LG