Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхар Магнітагорску спыніў акцыю пратэсту, падчас якой ён адрэзаў сабе два пальцы


Ігар Губанаў
Ігар Губанаў

Мужчына дамагаецца расьсьледаваньня згвалтаваньня яго жонкі ў аддзеле паліцыі.

Жыхар расейскага Магнітагорску Ігар Губанаў спыніў акцыю пратэсту, падчас якой ён адрэзаў сабе два пальцы, дамагаючыся расьсьледаваньня згвалтаваньня сваёй жонкі ў аддзеле паліцыі.

Сваё рашэньне мужчына патлумачыў тым, што яго дзеяньні выклікалі рэзананс у Чалябінскай вобласьці і ў Маскве, і цяпер, як ён лічыць, неабходна дзейнічаць прававымі мэтадамі, паведамляе фонд «Грамадзкі вэрдыкт».

У студзені 2016 году Губанава і яго жонку даставілі ў аддзел паліцыі. Там, як сьцьвярджае сам Губанаў, яго жонку згвалцілі паліцыянты.

Была заведзена крымінальная справа. Аднак неўзабаве сьледчыя закрылі яе, абвінаваціўшы пры гэтым пацярпелую жанчыну ў ілжывым даносе.

На знак пратэсту супраць гэтага Губанаў 7 жніўня адрэзаў сабе мезенец, паабяцаўшы адразаць сабе па пальцы кожны панядзелак да таго часу, пакуль праваахоўныя органы не адновяць расьсьледаваньне паводле заявы яго жонкі.

15 жніўня Ігар Губанаў адрэзаў свой персьцянец палец, пасьля чаго заявіў аб спыненьні акцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG