Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 жніўня: Форум «Свабоду палітвязьням!», дзень памяці Янкі Станкевіча


Belarus - Banner in support of political prisoners in Vitsebsk, 28Mar2012
Belarus - Banner in support of political prisoners in Vitsebsk, 28Mar2012

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

Падзеі дня

Рыё-дэ-Жанэйра, Бразылія. ХХХІ летнія Алімпійскія гульні. Адзінаццаты дзень спаборніцтваў.

Менск. Форум «Свабоду палітвязьням!». Яго арганізуюць грамадзкія арганізацыі, праваабаронцы, палітычныя партыі. Мэта форуму — прыцягнуць увагу грамадзтва і міжнароднай грамадзкасьці да праблем палітычных рэпрэсій у Беларусі: «справа Пальчыса», «справа Кондруся», «справа анархістаў», штрафы за акцыі. Месца правядзеньня — Офіс партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) Пачатак у 18:00

Менск. У Нацыянальным прэс-цэнтры адбудзецца прэс-канфэрэнцыя старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай пра хаду выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў. Пачатак аб 11.00.

Менск. Агульнагарадзкі пікет кандыдатаў ад кампаніі «Гавары праўду» па горадзе Менску. Тэма пікету — «мірныя перамены — дабрабыт у кожны дом». Месца правядзеньня — на пляцоўцы паміж царквой і Гандлёвым домам «На Нямізе». Пачатак а 13:30

У гісторыі

1941 — У СССР апублікаваны загад, паводле якога чырвонаармейцы, якія здаліся ў палон, абвяшчаліся здраднікамі, а іх сем’і пазбаўляліся дзяржаўнай падтрымкі.

1945 — У Маскве паміж СССР і Польшчай падпісаная дамова аб савецка-польскай мяжы, у аснову якой была пакладзеная «лінія Керзона», прапанаваная яшчэ ў 1919–1920 гадах. Згодна з дамовай, ад Беларусі да Польшчы адышла амаль уся Беластоцкая вобласьць у складзе 17 раёнаў з абласным цэнтрам і 3 раёны Берасьцейскай вобласьці. У межах польскай дзяржавы апынулася значная колькасьць беларускага насельніцтва.

1960 — Кіпр абвешчаны самастойнай дзяржавай.

1995 — Большасьць насельніцтва Бэрмудзкіх выспаў на рэфэрэндуме прагаласавалі супраць незалежнасьці і за захаваньне статусу брытанскай калёніі.

У гэты дзень нарадзіліся

1874 ― Аляксандар Уласаў, беларускі грамадзкі дзяяч, рэдактар-выдавец газэты «Наша ніва», сэнатар у міжваеннай Польскай Рэспубліцы

1878 ― Дамінік Сямашка, беларускі й літоўскі грамадзка-палітычны дзеяч

1903 ― Мікола Абрамчык, прэзыдэнт БНР. Нарадзіўся ў вёсцы Сычавічы цяперашняга Маладачанскага раёну. Вучыўся ў Празе. Стаў адным зь лідэрам беларускае эміграцыі. Раду БНР узначальваў з 1947 году да свае сьмерці — у 1970-м.

1913 ― Мэнахем Бэгін, ураджэнец Берасьця, ізраільскі палітычны дзеяч, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1978 (супольна з прэзыдэнтам Эгіпту Садатам).

1935 — Аляксандар Падлужны, беларускі мовазнаўца

1958 — Мадона, амэрыканская сьпявачка

У гэты дзень памерлі

1976 ― Ян Станкевіч, беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч

1977 ― Элвіс Прэсьлі, амэрыканскі сьпявак, кароль рок-н-ролу

1990 ― Язэп Семяжон, беларускі перакладнік і паэт

Цытата

Дабівацца дзержаўнасьці гэта адна работа, а празвадзіць яе ў жыцьцё і вясьці самую дзержаўную машыну ужо саўсім другое. Беларуская Рада, састаўленая ўсебеларускім кангрэсам, уяўляецца як бы Устаноўчым Сходам у справе зацьвярджэньня дзержаўнасьці беларускай. Сваю задачу Рада зрабіла.

Аляксандар Уласаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG