Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Казахстану атрымаў хвалю крытыкі на заклік у Твітэры пісаць пра дасягненьні 25 гадоў незалежнасьці


Прэм’ер-міністар Казахстану Карым Масімаў
Прэм’ер-міністар Казахстану Карым Масімаў

Казахскі прэм’ер-міністар Карым Масімаў, які нядаўна заклікаў карыстальнікаў Твітэру назваць найважнейшыя дасягненьні краіны за 25 гадоў незалежнасьці, наўрад ці чакаў такой моцнай рэакцыі.

У Твітэры Масімаў мае два акаўнты — адзін на ангельскай мове, другі на казахскай і расейскай — і тысячы падпісантаў. Для тых, хто захоча падзяліцца сваімі меркаваньнямі наконт дасягненьняў незалежнага Казахстану, ён стварыў два хэштэгі: #25летНезависимости і #25KAZ.

Хэштэгі спарадзілі мноства допісаў, у якіх карыстальнікі сацсеткі згадвалі і асуджалі карупцыю ў Казахстане, недахоп дэмакратыі, крытыкавалі паліцыю і ўрад. Сярод іншага былі такія допісы:

«Нарадзіць здаровае дзіця — даць хабар у радзільным доме, дзіця ўладкаваць у садок — зноў даць хабар. У школу? Здагадайцеся.» (@iKairat)

«У Карагандзе пабудавалі завод па выпуску лёгкаматорных самалётаў, які за пяць гадоў ня выпусьціў ніводнага самалёта.» (@AlmiriKarpykov)

«Ні разу не змаглі выбраць іншага прэзыдэнта! # 25летНезависимости.» (@aidoseg)

«#25летНезависимости мы баімся паліцыі больш, чым бандытаў і тэрарыстаў.» (@kasymjanym)

«#25летНезависимости гэта адмена бясплатных сьняданкаў для дзетак у школе...» (@parfume_kz)

«У Казахстане стварылі дзяржаўны кумаўскі сацыялізм, які жыве за кошт легальнага рабаваньня, а не ўсеагульнай працы #25Kaz.» (@Sakesha)


На пасадзе прэзыдэнта Казахстану ад 1990 году нязьменна застаецца Нурсултан Назарбаеў, які да таго ўзначальваў ЦК Камуністычнай партыі Казахскай СССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG