Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малады Фронт заклікаў рушыць да плошчы Незалежнасьці пад бел-чырвона-белымі сьцягамі


Акцыя "Маладога Фронту" #СьвятаНезалежнасьці - на дзень прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі. Менск, 27 ліпеня 2016 году

Акцыя "Маладога Фронту" #СьвятаНезалежнасьці - на дзень прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі. Менск, 27 ліпеня 2016 году

Малады Фронт заклікаў правесьці ў Менску 25 жніўня сьвяточнае шэсьце пад нацыянальнымі сьцягамі па праспэкце Незалежнасьці.

Акцыя будзе прымеркаваная да гадавіны наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі сілы канстытуцыйнага закону.

Удзельнікі акцыі плянуюць сабрацца а 18 гадзіне ля помніка Янку Купалу і потым рушыць пад нацыянальнымі сьцягамі па праспэкце да плошчы Незалежнасьці.

«У сьвяточны дзень 25 жніўня заклікаем фатаграфавацца пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, посьціць сьвяточныя навіны і віншаваньні пад хэштэгам #незалежнасьці25. Адсьвяткуем сьвята незалежнасьці разам: незалежнай Беларусі — 25!», — піша Малады Фронт на сваім сайце.

У жніўні 1991 году перад пачаткам сэсіі Вярхоўнага Савету група дэпутатаў БНФ дамаглася жывога тэлеэфіру і зьвярнулася да жыхароў Менску з заклікам прыходзіць на плошчу перад Домам ураду. На плошчы сабраліся тысячы людзей.

Празь некалькі тыдняў Вярхоўны Савет зьмяніў назву краіны (замест БССР — Рэспубліка Беларусь) і надаў бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» статус дзяржаўных сымбаляў.

XS
SM
MD
LG