Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка: У Беларусі толькі лянівы не заробіць


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі створаныя ўсе ўмовы для таго, каб кожны меў магчымасьць годнага заробку.

Пра гэта ён заявіў сёньня, размаўляючы з жыхарамі Маларыты, перадае БЕЛТА.

«У Беларусі толькі лянівы можа не зарабіць. Мы што, ваюем, вайна ў нас ідзе ці яшчэ нешта?.. Трэба проста трохі варушыцца», — сказаў Лукашэнка і дадаў, што кожнаму, перш за ўсё, неабходна разьлічваць на сябе.

«Вы павінны разумець, што ніхто зь ніадкуль грошы ня возьме», — сказаў ён.

Разам з тым прэзыдэнт падкрэсьліў, што дзяржава заўсёды акажа падтрымку тым, каму яна сапраўды неабходная.

«Дапамагаць мы будзем. Калі вы зробіце крок, мы зробім насустрач крок. А калі вы будзеце, апусьціўшы рукі, сядзець і глядзець, што хтосьці вам нешта прынясе... то, ведаеце, дапамагаюць таму, хто сам гэтага хоча», — сказаў Лукашэнка.

Прэзыдэнт адзначыў, што ў пляне аказаньня дапамогі і падтрымкі ў прыярытэце ў дзяржавы шматдзетныя сем’і і вайскоўцы.

«Вайскоўцаў трэба падтрымліваць, таму што яны ня могуць зарабіць дзесьці на баку», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG