Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жнівень. Вечар


Джон Эткінсан Грымшаў, «Апошні праменьчык» (1883)

Джон Эткінсан Грымшаў, «Апошні праменьчык» (1883)

А на дварэ ўжо вечарэе, і ночка блізка, змрок гусьцее... (Якуб Колас)

Сад ахінуты летнім цяплом і цішынёй. Лёгкі подых ветрыку даносіць пах начных фіялак. Дзівосныя маленькія кветачкі! Удзень сьпяць, згарнуўшы найдалікатнейшыя бэзавыя пялёсткі. Іх час — ноч, калі яны цудоўным, дурманлівым водарам запаўняюць усю навакольную прастору.

На траўніку сподачак з малаком. Для Яшкі. Вожык. Жыве недзе ў садзе. Часта сустракаемся. Абавязкова прыйдзе і сёньня. Мы пасябравалі. Ужо ня згортваецца ў клубок. Ня чмыхае. Шастае паўсюль як гаспадар.

У бяздоньні неба зорны россып. Начныя матылі танчаць у сьвятле ліхтара. Арэлі, зьлёгку пагойдваючыся, закалыхваюць... Чытаць усё цяжэй... Ноч паціху атуляе сваёй посьцілкай...

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svаbodа@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG