Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У нацыянальнага авіяперавозчыка «Белавія» няма дазволу — і яна ў хуткім часе яго не атрымае — на ажыцьцяўленьне ўнутрырасейскіх рэйсаў у адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам РФ.

Пра гэта ў інтэрвію праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, паказаным увечары 14 жніўня, заявіў генэральны дырэктар беларускай авіякампаніі Анатоль Гусараў, перадае БелаПАН.

«Патрэбныя нават не міжурадавыя пагадненьні, а нейкія выключныя рашэньні для нас. Хоць існуе рашэньне (у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі — РС), што суб’екты гаспадараньня дзьвюх краінаў маюць роўныя ўмовы.

Мы ня можам сёньня лётаць з Масквы ў Санкт-Пецярбург, у Навасібірск. Мы б вельмі хацелі гэта рабіць», — заявіў Анатоль Гусараў.

Гэтую ідэю, паводле яго слоў, трэба прапрацоўваць на ўзроўні ўрадаў дзьвюх краінаў.

«Мы б з радасьцю выходзілі на ўнутраныя расейскія маршруты. Тым больш, што там сёньня попыт на пасажырскія перавозкі расьце пасьля сыходу з рынку авіякаманіі „Трансаэро“. Ёсьць значны незадаволены попыт. І, напэўна, мы змаглі б знайсьці сваю нішу», — упэўнены гендырэктар «Белавія».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG