Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп лічыць, што цкаваньне ў СМІ не дае яму абагнаць па папулярнасьці Клінтан на 20%


Дональд Трамп падчас выступу ў Флёрыдзе, 10 жніўня 2016 году

Дональд Трамп падчас выступу ў Флёрыдзе, 10 жніўня 2016 году

Прадузятасьць СМІ не дазваляе кандыдату ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональду Трампу апярэдзіць па папулярнасьці сваю суперніцу з Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан на 20%. З такім сьцьверджаньнем выступіў сам Трамп:

«Калі б агідныя і карумпаваныя СМІ пісалі пра мяне праўдзіва і не перакручвалі мае словы, я б апярэджваў Клінтан на 20%», — напісаў Трамп ў Тwitter.

У суботу ён абраў аб’ектам крытыкі газэту The New York Times, абвінаваціўшы выданьне ў выкарыстаньні інфармацыі зь «няісных крыніц».

«Няўдачнікі з The New York Times сталі выдумшчыкамі. У іх публікацыях пра мяне заўсёды ўтрымліваюцца спасылкі на няісныя, неназваныя крыніцы. Гэта вельмі ганебна», — заявіў мільянэр Трамп.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG