Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вольга Мазуронак — пятая ў маратоне, стралкі прамахнуліся


Беларуская спартоўка Вольга Мазуронак замкнула пяцёрку лепшых на маратонскай дыстанцыі на Алімпіядзе — 2016. Яна паказала на фінішы вынік 2 гадзіны 24 хвіліны 48 сэкундаў, і на 18 сэкундаў саступіла бронзавай мэдалістцы з Этыёпіі Марэ Дыбаба. Золата выйграла прадстаўніца Кеніі Джаміма Сумгонг (2:24.04), срэбным прызэрам стала Юніс Кірва з Бахрэйна (2:24.13).

Беларуска Марына Даманцэвіч у маратоне заняла 45-е месца, Анастасія Іванова сышла з дыстанцыі.

А вось у стральбе з малакалібэрнай вінтоўкі з трох становішчаў беларускія стралкі праваліліся, у фінал ня трапілі. Юры Шчарбацэвіч заняў 18-е месца, а Ільля Чаргейка — 31-е. Такім чынам, беларускія стралкі завяршылі Алімпіяду-2016 без мэдалёў.

XS
SM
MD
LG