Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бока Харам» паабяцала адпусьціць выкрадзеных два гады таму школьніц у абмен на арыштаваных чальцоў групоўкі


Нігерыйскія жанчыны з плякатамі #BringBackOurGirls (Вярніце нашых дзяўчынак)

Нігерыйскія жанчыны з плякатамі #BringBackOurGirls (Вярніце нашых дзяўчынак)

Ісламісты апублікавалі відэа з выкрадзенымі больш за два гады таму школьніцамі зь Нігерыі.

У Нігерыі ісламісцкая групоўка «Бока Харам» апублікавала відэазапіс з выкрадзенымі два гады таму школьніцамі. Экстрэмісты патрабуюць вызваліць арыштаваных чальцоў групоўкі ў абмен на вызваленьне закладніц, паведамляе ВВС.

Байцы «Бока Харам» скралі каля 300 школьніц зь нігерыйскага горада Чыбок у 2014 годзе. Па словах лідэра групоўкі, дзяўчынкі былі зьвернутыя ў іслам. Некаторым зь іх удалося ўцячы з палону. У пошуку выкрадзеных удзельнічалі ЗША, Вялікабрытанія, Францыя і іншыя краіны. У сацыяльных сетках і сусьветных СМІ прайшла кампанія #BringBackOurGirls (Вярніце нашых дзяўчынак), якую падтрымалі першая лэдзі ЗША Мішэль Абама, былы дзяржаўны сакратар Гілары Клінтан і іншыя.

Групоўка «Бока Харам» ўнесеная Радай Бясьпекі ААН у сьпіс тэрарыстычных арганізацыяў. Яе чальцы спрабуюць дамагчыся ўвядзеньня шарыяту ў Нігерыі. У 2015 годзе «Бока Харам» прысягнула на вернасьць экстрэмісцкай групоўцы «Ісламская дзяржава».

XS
SM
MD
LG