Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Урачы бязь межаў»: ахвярамі авіяўдару на поўначы Емэну сталі 10 дзяцей


У кааліцыі арабскіх краінаў сьцьвярджаюць, што вялі агонь па трэніровачным лягеры хусітаў.

На поўначы Емэну 10 дзяцей загінулі, яшчэ каля 30 атрымалі раненьні пры авіяўдары з боку ваеннай кааліцыі арабскіх дзяржаваў, якую ўзначальвае Сырыя. Паводле дадзеных міжнароднай гуманітарнай арганізацыі «Ўрачы бязь межаў», удар быў нанесены па рэлігійнай школе 13 жніўня.

Напярэдадні інфармацыю пра загінулых пры авіяўдары дзяцей пацьвердзілі ў ААН. У арганізацыі заклікалі «ўсе бакі канфлікту праяўляць максымальную асьцярожнасьць і не дапускаць разбурэньняў аб’ектаў грамадзянскай інфраструктуры».

Лідэры арабскай ваеннай кааліцыі пры гэтым заяўляюць, што абстрэл у суботу вёўся па трэніровачным лягеры емэнскіх хусітаў, а ўрад гэтай дзяржавы перад пачаткам апэрацыі пацьвердзіў, што ў зоне яе правядзеньня няма якіх-небудзь грамадзянскіх аб’ектаў, у тым ліку школ.

Паводле дадзеных ААН, з сакавіка 2015 году ахвярамі авіяўдараў ваеннай кааліцыі пад камандаваньнем Саудаўскай Арабіі сталі амаль 6,5 тысяч чалавек, большая частка зь якіх — цывільныя.

XS
SM
MD
LG