Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Браславе прэзэнтуюць кнігу Папы Францішка па-беларуску


Папа Рымскі Францішак

Папа Рымскі Францішак

У Браславе падчас урачыстасьцяў у гонар абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў 19-20 жніўня адбудзецца прэзэнтацыя кнігі папы Рымскага Францішка на беларускай мове «Імя Бога — Міласэрнасьць» (Il nome di Dio Misericordia).

У Браславе падчас урачыстасьцяў у гонар абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў 19-20 жніўня адбудзецца прэзэнтацыя кнігі папы Рымскага Францішка на беларускай мове «Імя Бога — Міласэрнасьць» (Il nome di Dio Misericordia), паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Прэзэнтацыю правядзе ксёндз доктар, настаяцель глыбоцкага Траецкага прыходу Мікалай Ціханавіч, які быў дарадцам беларускага перакладу.

Ініцыятарамі выданьня выступіла каталіцкая Віцебская дыяцэзія, якой перадалі правы на пераклад Ватыканскае выдавецтва і італьянскае выдавецтва «Piemme». Пераклаў кнігу супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Аляксандар Панчанка.

Кніга, якая ўбачыла сьвет у выдавецтве «Медисонт», выйшла накладам 950 асобнікаў. Фінансава яе выданьне падтрымала Папская фундацыя «Дапамога Касьцёлу ў нястачы».

Усясьветная прэм’ера кнігі «Імя Бога — Міласэрнасьць» адбылася ў Рыме 12 студзеня. Гэта — кніга-інтэрвію, складзеная з 40 гутарак з пантыфікам італьянскага журналіста-ватыканіста Андрэа Тарніелі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG