Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран пабудуе дзьве АЭС разам з Расеяй


Іран і Расея дамовіліся аб будаўніцтве на іранскай тэрыторыі дзьвюх новых АЭС, паведаміў журналістам прадстаўнік камітэту парлямэнту краіны па нацыянальнай абароне і зьнешняй палітыцы.

Як паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на іранскае інфармацыйнае агенцтва Shana, чыноўнік заявіў, што Ірану неабходныя 20 тыс. мэгават электрычнасьці, гэта патрабуе будаўніцтва дзесяці АЭС, плян іх стварэньня ўжо падрыхтаваны Арганізацыяй па атамнай энэргіі краіны.

Плян прадугледжвае адначасовае будаўніцтва ня больш за дзьве станцый, адзначае агенцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG