Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Нью-Ёрку дзясяткі чалавек выйшлі на вуліцы пасьля забойства імама мясцовай мячэці


Дэманстранты лічаць што імама забілі на глебе ісламафобіі

У ЗША ў Нью-Ёрку ў суботу ўвечары дзясяткі чалавек выйшлі на пратэст пасьля забойства імама мясцовай мячэці, паведамляе ВВС. Па іх словах, злачынства зьдзейсьненае на глебе нянавісьці да мусульман.

Выданьне New York Daily News паведамляе, што дэманстранты абвінавачваюць ва ўздыме ісламафобіі ў ЗША кандыдата ў прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа. У сваёй перадвыбарчай кампаніі ён прапаноўваў часова забараніць мусульманам уезд у краіну, каб не дапусьціць прыток ісламістаў. За свае выказваньні мільярдэр ня раз крытыкаваўся.

У суботу ў нью-ёрскім раёне Куінсі невядомыя застрэлілі 65-гадовага імама і яго памочніка недалёка ад мячэці. Паліцыя расьсьледуе інцыдэнт. Сьледчыя ня выключаюць, што забойства адбылося ў выніку спробы рабаваньня.

XS
SM
MD
LG