Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жоўты» узровень тэрарыстычнай небясьпекі ў Казахстане працягнуты да 15 студзеня 2017 году


У Казахстане «жоўты» узровень тэрарыстычнай небясьпекі працягнуты да 15 студзеня 2017 году, паведаміў Інтэрфакс са спасылкай на прэс-службу Камітэту нацыянальнай бясьпекі краіны.

«Антытэрарыстычны цэнтар апавяшчае пра працяг тэрміну дзеяньня ўмеранага ( „жоўтага“) узроўню тэрарыстычнай небясьпекі на тэрыторыі краіны да 15 студзеня 2017 году ўключна», — гаворыцца ў паведамленьні.

5 чэрвеня ў Актэбэ група невядомых, якіх улады лічаць прыхільнікамі «нетрадыцыйных рэлігійных плыняў» зьдзейсьніла ўзброены напад на дзьве крамы зброі і вайсковую частку. Ўлады кваліфікавалі напад як тэракт.

18 чэрвеня ўзброены мужчына пачаў страляніну па паліцыянтах у Алматы. Шасьцёра чалавек загінулі, зь іх чацьвёра — супрацоўнікі паліцыі. Яшчэ восем былі параненыя. У выніку спэцапэрацыі нападнік быў затрыманы. Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў назваў здарэньне тэрактам.

XS
SM
MD
LG