Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Герасіменя заваявала бронзавы мэдаль на дыстанцыі 50 м вольным стылем ФОТА

Аляксандра Герасіменя фінішавала трэцяй на дыстанцыі 50 м вольным стылем і стала бронзавым прызёрам Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра.

У ноч на 14 жніўня па менскім часе яна паказала трэці вынік у фінальным заплыве(24,11 секунды). Першымі фінішавалі данка (24,07) і амэрыканка (24,09).

У паўфінале Герасіменя замкнула васьмёрку кваліфікаваных у фінал спартовак (24,53), а ў кваліфікацыі была трэцяй (24,42). Чатыры гады таму на Алімпіядзе ў Лёндане Герасіменя была на гэтай дыстанцыі другой.

Герасіменя на цырымоніі ўганараваньня

Герасіменя на цырымоніі ўганараваньня

Герасіменя на цырымоніі ўганараваньня

Герасіменя на цырымоніі ўганараваньня

Герасіменя на цырымоніі ўганараваньня

Герасіменя на цырымоніі ўганараваньня

Цырымонія ўганараваньня

Цырымонія ўганараваньня

Аляксандра Герасіменя на Алімпіядзе ў Рыа

У мэдальным заліку беларуская зборная займае 24-е месца (1 залаты, 2 срэбраныя, 1 бронзавы). Акрамя Герасімені ўзнагароды ў суботу заваявалі батутысты Уладзіслаў Ганчароў («золата») і штангіст Вадзім Стральцоў (да 94 кг) («срэбра»). Напярэдадні цяжкаатлетка Дар’я Навумава (да 75 кг) была другой.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG