Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Сімфэропалі арыштаваў яшчэ аднаго «дывэрсанта»


Пераезд з мацерыковай Украіны ў Крым.
Пераезд з мацерыковай Украіны ў Крым.

Суд Сімфэропалю заключыў пад варту на два месяцы жыхара анэксаванага Расеяй Крыму Андрэя Захцея, якога Фэдэральная служба бясьпекі Расеі падазрае ў датычнасьці да падрыхтоўкі дывэрсій на паўвостраве. Такім чынам, суд задаволіў хадайніцтва сьледзтва, паведаміла агенцтва «Інтэрфакс».

Расейскія ўлады паведамілі 10 жніўня аб «нэўтралізацыі» групы ўкраінскіх дывэрсантаў ў горадзе Армянск у ноч з 6 на 7 жніўня. Масква заявіла, што падчас спэцаперацыі загінуў супрацоўнік ФСБ, неўзабаве загінуў яшчэ адзін вайсковец.

Паводле вэрсіі расейскага боку, рыхтаваліся тэракты супраць аб’ектаў інфраструктуры. Акрамя Захцея, быў затрыманы грамадзянін Украіны Яўген Паноў, таксама арыштаваны на два месяцы.

Прадстаўнік украінскай разьведкі ў інтэрвію агенцтву Reuters назваў расейскія цьверджаньні «ілжывымі». Міністар абароны Украіны Сцяпан Палтарак ацаніў паведамленьне ФСБ Расеі як «правакацыйнае».

Масква заявіла пра магчымасьць разрыву дыпляматычных стасункаў з Кіевам. Прэзыдэнт Пятро Парашэнка загадаў прывесьці ўкраінскія войскі на Данбасе і каля адміністрацыйнай мяжы з Крымам у поўную баявую гатоўнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG