Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчына з нажом і гаручай сумесьсю параніў 6 чалавек на цягніку ў Швэйцарыі


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Сем чалавек, улучна з нападнікам, былі параненыя, калі мужчына з нажом і гаручай вадкасьцю напаў на пасажыраў швэйцарскага цягніка.

Як паведаміла швэйцарская паліцыя, 27-гадовы грамадзянін Швэйцарыі зрабіў напад у цягніку, які рухаўся па швэйцарскай тэрыторыі непадалёк ад мяжы зь Ліхтэнштэйнам.

Паводле паліцыі, пацярпелых з апёкамі і нажавымі ранамі даставілі ў шпіталь. Агенцтва Reuters са спасылкай на паліцыю паведамляе, што нападнік таксама пацярпеў і таксама ў шпіталі.

XS
SM
MD
LG