Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фідэлю Кастра споўнілася 90: Лідэр вызваленчай рэвалюцыі і сымбаль «улады дзеля ўлады»


Партрэт Кастра ў дзяржаўнай майстэрні ў Гаване, 18 красавіка 2016 году.
Партрэт Кастра ў дзяржаўнай майстэрні ў Гаване, 18 красавіка 2016 году.

Хоць афіцыйна Фідэль Кастра пакінуў усе дзяржаўныя і партыйныя пасады ў пэрыяд з 2008 па 2011 гады, «дэмакратычна» перадаўшы паўнамоцтвы ў рукі малодшага брата Рауля, якому цяпер 85 гадоў, Фідэль па-ранейшаму лічыцца «духоўным лідэрам кубінскай рэвалюцыі».

Пра асобу Фідэля Кастра і ўспрыманьне яго ўлады і ідэалягічнай спадчыны кубінцамі і замежнікамі ў інтэрвію Радыё Свабода разважае расейскі палітоляг, гісторык і сацыёляг, знаўца Лацінскай Амэрыкі Тацьцяна Варажэйкина:


— Фідэль Кастра адначасова і дыктатар, і папулярны і любімы да гэтага часу мільёнамі пэрсанаж. Калі ўзяць сьпіс усіх вядомых і адыёзных кіраўнікоў ХХ-XXI стагоддзяў, ён, напэўна, апынецца, самым «абаяльным» у гэтай Кунсткамэре зладзеяў.

— Прычына гэтага, галоўным чынам, гістарычная. Фідэль Кастра быў лідэрам вызваленчай рэвалюцыі, прычым такой, якая была ні да чаго не падобная, нікім не інсьпіраваная, не зьвязаная ні з СССР, ні з Кітаем; рэвалюцыі, якая была надзеяй, перш за ўсё, у Лацінскай Амэрыцы, мільёнаў людзей, той паловы насельніцтва, а ў некаторых краінах і значна большай часткі, якая існавала па-за рынкам, па-за грамадзтвам, па-за дзяржавай. Гэтая фігура ўвасабляла мару і надзею на сацыяльную справядлівасьць. Для многіх у Лацінскай Амэрыцы гэта важна дагэтуль.

Чытаць гутарку цалкам можна тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG