Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністарка адукацыі Швэцыі сышла ў адстаўку, бо яе злавілі нецьвярозай за стырном


Аіда Хаджыяліч

Аіда Хаджыяліч

Аіда Хаджыяліч, самая маладая міністарка ва ўрадзе Швэцыі, паведаміла ў суботу што падала ў адстаўку пасьля таго, як яе спыніла паліцыя на мосьце паміж Даніяй і Швэцыяй з 0,2 праміле алькаголю ў крыві пасьля абеду ў Капэнгагене.

0,2 праміле алькаголю ў крыві гэта якраз мяжа, за якой недапушчальнае кіраваньне аўтамабілем ў Швэцыі. Гэта больш жорсткая норма параўнальна з мноствам іншых эўрапейскіх краінаў.

«Я вырашыла зрабіць гэта, бо я лічу свой учынак настолькі сур’ёзным,» — сказала міністарка.

29-гадовая Хаджыяліч, стала наймаладзейшым швэдзкім міністрам, калі яна ў 2014 годзе была прызначаная на сваю пасаду ў левацэнтрысцкім кааліцыйным ўрадзе. Яна трапіла ў Швэцыю ў сям’і ўцекачоў з Босьніі, калі ёй было пяць гадоў.

XS
SM
MD
LG