Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» выпусьціла сотні закладнікаў у Сырыі


Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Ваяўнікі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» выпусьцілі сотні цывільных асоб, якіх выкарыстоўвалі ў якасьці жывога шчыта падчас уцёкаў са сваіх пазыцыяў у паўночнай Сырыі. Аднак лёс астатніх закладнікаў застаецца невядомым.

Базаваная ў Брытаніі арганізацыя «Сырыйская абсэрваторыя па правах чалавека» паведаміла 13 жніўня, што некалькі сотняў цывільных асоб, захопленых «Ісламскай дзяржавай» непадалёк ад турэцкай мяжы, ужо вызваленыя.

Адступленьне з гораду Мандбідж, які быў захоплены «Ісламскай дзяржавай» у 2014 годзе, азначае найгоршую паразу групоўкі ў змаганьні з Сырыйскімі дэмакратычнымі сіламі (СДС), араба-курдзкім альянсам, які ЗША падтрымліваюць ударамі з паветра.

СДС паведамлялі, што джыхадзісты, якія 12 жніўня пакінулі Мандбідж і накіраваліся да гораду Джэраблус, што знаходзіцца пад кантролем «Ісламскай дзяржавы», узялі з сабой каля 2000 цывільных асоб, у тым ліку жанчын і дзяцей, каб запабечы паветраных удараў.

Наступ СДС, які пачаўся ў канцы траўня, мае на мэце выбіць ваяўнікоў «Ісламскай дзяржавы» з сырыйскіх раёнаў каля мяжы з Турэччынай, якія кантралюе гэтая групоўка.

XS
SM
MD
LG