Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Бясьпекі ААН накіроўвае яшчэ 4000 міратворцаў у Паўднёвы Судан


Рада Бясьпекі ААН заявіла пра гатоўнасьць увесьці эмбарга на пастаўкі зброі Паўднёваму Судану, калі той паспрабуе заблякаваць разгортваньне дадатковага міратворчага кантынгенту.

Пра гэта паведамляе BBC.

ААН плянуе накіраваць у Паўднёвы Судан яшчэ 4 тысячы міратворцаў для абароны мірнага насельніцтва і гарантаваньня бясьпекі ў сталіцы краіны, Джуба.

Падставай да такога рашэньня стала новая ўспышка збройнага канфлікту паміж прыхільнікамі прэзыдэнта Салва Кііра і ягонага суперніка, віцэ-прэзыдэнта Рыека Мачара.

Цяпер у Паўднёвым Судане разьмешчаныя часткі міжнародных міратворцаў колькасьцю 12 тысяч чалавек.

Баі ў Джуба ў мінулым месяцы прывялі да шматлікіх ахвяраў і выклікалі асьцярогі, што ў краіне можа зноў пачацца грамадзянская вайна.

Паўднёвы Судан абвясьціў незалежнасьць у 2011 годзе. Грамадзянская вайна, якая ўспыхнула ў 2013 годзе паміж сіламі, якія прадстаўляюць розныя этнічныя групы, прывяла да гібелі некалькіх тысяч чалавек. Больш за два мільёны апынуліся ў становішчы ўцекачоў.

У жніўні 2015 году лідэры бакоў канфлікту Кіір і Мачар заключылі перамір’е, але баявыя дзеяньні не спыніліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG