Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дар'я Навумава прынесла Беларусі першы мэдаль на Алімпіядзе. ФОТА


Дар'я Навумава

Дар'я Навумава

20-гадовая цяжкаатлетка Дар'я Навумава ў катэгорыі да 75 кг заваявала срэбраны мэдаль на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра. Гэта першая ўзнагарода Беларусі на сёлетніх Алімпійскіх гульнях.

Беларуска ўзняла 258 кіляграмаў (116+142). Пераможцай стала Ёнг Сім Рым з Паўночнай Карэі (121+153 кг). Трэцяе месца ў гішпанкі Лідзіі Валянцін Перэз (116+141 кг)​.

Дар'я Навумава нарадзілася ў 1995 годзе ў вёсцы Патока Магілёўскай вобласьці.

XS
SM
MD
LG