Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы аднавіліся пошукі «залатога цягніка»


Год таму журналісты наведалі тунэль у раёне, дзе "можа знаходзіцца" цягнік

Год таму журналісты наведалі тунэль у раёне, дзе "можа знаходзіцца" цягнік

У жніўні мінулага году хваля цікавасьці да «залатога цягніка» прыцягнула ў Валбжых дзясяткі журналістаў.

У Ніжняй Сілезіі археолягі з Польшчы і Нямеччыны ў пятніцу прыступілі да раскопак на месцы меркаванага знаходжаньня «залатога цягніка». Раскопкі вядуцца на чыгуначным участку паміж гарадамі Ўроцлавам і Валбжыхам і фінансуюцца прыватнымі спонсарамі. Польскія ўлады адмовіліся ад удзелу ў гэтым праекце, паведаміла «Нямецкая хваля».

У жніўні 2015 году зьявіліся паведамленьні аб адкрыцьці, зробленым пры дапамозе геарадараў. Намесьнік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пётр Жухоўскі тады заявіў пра сваю «амаль стоадсоткавую» ўпэўненасьць у тым, што ў адным з падземных тунэляў знаходзіцца чыгуначны састаў часоў Другой сусьветнай вайны. Мясцовыя польскія СМІ тады пісалі пра «залатую ліхаманку», якая ахапіла Ніжнюю Сілезію.

Прыкладна ў той жа час кіраўнік Нацыянальнага банку Польшчы Марэк Бэлька заявіў, што гісторыя пра нібыта знойдзены ў Польшчы нацысцкі цягнік, які мог зьмяшчаць каштоўнасці, — містыфікацыя.

XS
SM
MD
LG