Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 14 жніўня 2016: Сьвята мёду ў Полацку, фэстываль колераў у Астраўцы


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У Полацку адзначаць традыцыйнае сьвята «Полацк — мядовая сталіца». У рамках сьвята адбудуцца спаборніцтвы за тытул «Мядовага караля-2016».

У Астраўцы ў Летнім амфітэатры пройдзе фэстываль колераў «Color Fest».

У Докшыцах пройдзе мастацка-музычны «Фэстываль дзьвюх рэк».

У гісторыі:

1385 — заключаная Крэўская ўнія, дамова пра саюз Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства польскага, праз шлюб вялікага князя Ягайлы і каралевы Ядзьвігі.

1816 — нарадзіўся Мацьвей Лявiцкi, фiлёзаф-дэмакрат, асьветнiк i публiцыст.

1842 — нарадзіўся Ўладзімер Кавалеўскі, прыродазнаўца, адзін з заснавальнікаў эвалюцыйнай палеанталёгіі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.

1919 — у Менску заснаванае Таварыства дзеячаў мастацтва.

1980 ― у Польшчы пачаўся страйк на чале зь Лехам Валэнсам, у выніку якога паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».

2008 ― Грузія абвясьціла пра выхад з СНД.

У памяці:

1941 — памёр Максімільян Кольбэ, польскі сьвятар-францысканец і сьвяты пакутнік, які загінуў у Асьвенціме, добраахвотна пайшоўшы на сьмерць дзеля выратаваньня таварыша.

1956 — памёр Бэртальд Брэхт, нямецкі пісьменьнік, паэт, драматург.

2004 — памёр Чэслаў Мілаш, польскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1980).

Цытата:

«Што бачыў велічным, цяпер малое.
Пабляклі царствы, нібы медзь пад сьнегам.

Што ўражвала калісьці, больш ня ўразіць,
Бо неадкрытых земляў — поўны космас.

На беразе ракі, як у маленстве,
Пускаю зноў караблікі з кары.»


Чэслаў Мілаш, «Што бачыў велічным» (пераклад Андрэя Хадановіча)

XS
SM
MD
LG