Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ абвясьціла «чырвоны» ўзровень тэрарыстычнай пагрозы на Данбасе і «жоўты» — для паўднёвых абласьцей


З-за абвастрэньня сытуацыі на адміністратыўнай мяжы з Крымам і ў раёне правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі Служба бясьпекі Ўкраіны абвясьціла «чырвоны» ўзровень тэрарыстычнай пагрозы для Данецкай, Луганскай абласьцей і Крыму, і «жоўты» — для Запароскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Сумскай, Харкаўскай, Хэрсонскай і Чарнігаўскай вобласьці.

Згодна з украінскім заканадаўствам «чырвоны» ўзровень азначае рэальную пагрозу, а «жоўты» — імаверную. У абодвух выпадках можа быць арганізаваная эвакуацыя грамадзян зь месцаў магчымых тэрарыстычных замахаў і разгорнутыя пункты часовага разьмяшчэньня людзей, эвакуаваных зь месца тэракту.

У Днепрапятроўскай, Закарпацкай, Ровенскай, Хмяльніцкай, Чаркаскай, Чарнавіцкай, Кіеўскай абласьцях і Кіеве абвешчаны «сіні» ўзровень небясьпекі (патэнцыйная пагроза), а ў Віньніцкай, Валынскай, Жытомірскай, Івана-Франкоўскай, Кіраваградзкай, Львоўскай, Палтаўскай і Тэрнопальскай — «шэры» (магчымая пагроза).

Кантроль на ўсіх пунктах пропуску на дзяржаўнай мяжы Ўкраіны ўзмоцнены.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG