Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спалох


Барыс Уладзімірскі, «Ружы для І.В. Сталіна» (1937)
Барыс Уладзімірскі, «Ружы для І.В. Сталіна» (1937)

...Першы сапраўдны спалох у сваім дзіцячым жыцьці я зьведаў увосень 1952-га ў калідоры Опэрнага тэатру, па якім, нібыта па коле, мы, вучні музычнай школы, гойсалі ў перапынках паміж рэпэтыцыямі хору. Рыхтавалася Дэкада беларускага мастацтва ў Маскве. І якіх толькі артыстаў нe сустракалі мы ў тым калідоры! У грыме і без...

Аднойчы я раптам уткнуўся ў чыйсьці шорсткі жывот. Падняў вочы. На мяне глядзеў... Сталін. «Ты чаго, хлопчык? Спужаўся?» — Сталін ласкава паклаў мне на стрыжаную галаву цёплую далонь. Супакоены, я зноў падняў вочы. У вусах — усё тая самая спагадлівая ўсьмешка. Але погляд жоўты, рысіны... «Правільна, хлопчык. Баісь...»

Увайшоў у ролю.

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG