Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ружа


Лоўрэнс Альма-Тадэма, «Ружы Геліягабала» (1888)

Лоўрэнс Альма-Тадэма, «Ружы Геліягабала» (1888)

Ружа памерла. Ня выпусьціла вясною ні аднаго парастка. Усе думалі, што не перажыла зіму. Гаспадыня ведала чаму. Ружа надакучыла ёй, патрабавала ўвагі, калола рукі. Падумала неяк: ня буду сумаваць, калі ружы ня стане. Кветкі разумеюць, пра што людзі думаюць. Яны не напрошваюцца. Проста сыходзяць.

Калі гаспадыні было вельмі адзінока, балюча, яна глянула на кветнік, на тое месца, дзе была ружа. Месца зеўрала пустэчай. Раней менавіта гэтая ружа магла адвесьці яе самоту.

Назаўтра палола кветнік і ўгледзела, што ружа ажыла, выпусьціла некалькі маладых парасткаў. У сярэдзіне лета. Ці ж ня цуд? А праз два тыдні зацьвіла.
Кветкі ўмеюць дараваць.

Альжбета Кеда

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG