Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абвінаваціў Абаму ў стварэньні «Ісламскай дзяржавы»


Дональд Трамп падчас выступу ў Флёрыдзе
Дональд Трамп падчас выступу ў Флёрыдзе

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп абвінаваціў лідэра ЗША Барака Абаму ў фармаваньні так званай «Ісламскай дзяржавы», паведамляе The New York Times.

«Яны паважаюць Абаму. Ён заснавальнік «Ісламскай дзяржавы», — заявіў Трамп у Флёрыдзе.

Ён паўтарыў гэтую заяву тройчы, паведамляе АР.

Сузаснавальніцай тэрарыстычнай арганізацыі кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканцаў назваў сваю суперніцу Гілары Клінтан.

«Я б сказаў, што сузаснавальніцай была Гілары Клінтан», — дадаў Трамп.

Спадар Трамп і раней абвінавачваў Абаму і яго былога дзяржсакратара Гілары Клінтан у тым, што яны праводзілі такую палітыку на Блізкім Усходзе, якая прывяла да вакуўму ўлады ў Іраку, чым і скарысталася «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG