Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Герасіменя ня выйшла ў фінал стомэтроўкі вольным стылем


Аляксандра Герасіменя, архіўнае фота

Аляксандра Герасіменя, архіўнае фота

Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя завяршыла спаборніцтвы на дыстанцыі 100 мэтраў вольным стылем на стадыі паўфіналу.

Як паведамляе SPORT.TUT.BY, у сваім заплыве двухразовая алімпійская віцэ-чэмпіёнка Лёндана-2012 паказала восьмы час з вынікам 54,34.

Сярод двух паўфіналаў такі вынік стаў 13-м, у той час як у вырашальны заплыў адбіраюцца толькі восем лепшых удзельнікаў.

У кваліфікацыі Аляксандра Герасіменя таксама паказала 13-ы час. У пятніцу 12 жніўня беларуска будзе адбірацца ў фінал Алімпіяды на дыстанцыі 50 мэтраў вольным стылем.

XS
SM
MD
LG