Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Канадзе прадухілілі тэракт, тэрарыст забіты


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Падазраваны ў падрыхтоўцы тэракту быў забіты падчас сутыкненьня з паліцыяй у канадзкім горадзе Стратрой.

Пра гэта паведамляе CBC News.

Злачынца — 24-гадовы Аарон Драйвэр — падарваў прыладу, параніўшы сябе і іншага чалавека. У Драйвэра было яшчэ адно выбуховае прыстасаваньне, якое ён зьбіраўся падарваць. Менавіта таму паліцыя застрэліла яго.

Драйвэр быў прыхільнікам тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». У чэрвені 2015 году ён быў арыштаваны, аднак суд адпусьціў яго ў пачатку гэтага году, пры ўмове выкананьня пэўных патрабаваньняў.

XS
SM
MD
LG