Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады РФ уціскаюць рэлігійныя меншасьці — Дзярждэпартамэнт ЗША


У штогадовым дакладзе Дзярждэпартамэнту ЗША аб рэлігійных свабодах адзначаецца, што расейскія ўлады прадастаўляюць прывілеі РПЦ і абмяжоўваюць дзейнасьць рэлігійных меншасьцяў.

Улады анэксаванага Расеяй Крыму працягваюць прыгнёт рэлігійных меншасьцяў, у тым ліку крымскіх татараў, праводзяць выкраданьні, затрыманьні і судовы перасьлед на аснове законаў «аб барацьбе з экстрэмізмам». Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай сёньня справаздачы Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША аб свабодзе веравызнаньня за 2015 год.

У дакладзе адзначаецца, што на працягу 2015 году ўрад Расеі працягваў прадастаўляць прывілеі Расейскай праваслаўнай царкве, абмяжоўваючы пры гэтым дзейнасьць мусульман і іншых рэлігійных меншасьцяў, такіх як Сьведкі Яговы, пяцідзесятнікі і саентолягі. Акрамя таго, расейскія ўлады выкарыстоўвалі законы аб супрацьдзеяньні экстрэмізму па ўсёй Расеі, каб ануляваць рэгістрацыю суполак рэлігійных меншасьцяў і накласьці абмежаваньні на іх рэлігійную практыку, а таксама іх здольнасьць набываць зямлю і будаваць месца адпраўленьня культу.

У цяперашні час Генэральная пракуратура пагражае ліквідаваць адміністрацыйны цэнтр Сьведак Яговы ў Расеі паводле абвінавачваньня ў «экстрэмісцкай дзейнасьці» і патрабуе закрыць усе 406 мясцовых рэлігійных аб’яднаньняў і больш за 2500 абшчын. Гэта таксама можа прывесьці да канфіскацыі іх маёмасьці, гаворыцца ў дакладзе Дзярждэпартамэнту.

Такія даклады рыхтуюцца штогод для азнаямленьня Кангрэсам ЗША і асвятляюць становішча практычна ва ўсіх краінах сьвету.

XS
SM
MD
LG