Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі судзьдзя трымаў $150,000 хабару ў шкляным слоіку (Фотафакт)


Украінскі судзьдзя закапаў на гародзе $150,000 хабару ў шкляным слоіку, паведаміў кіраўнік спэцыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры Ўкраіны Назар Халадніцкі на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Судзьдзя зь Днепрапятроўскай вобласьці Мікола Чавус пакуль недаступны для камэнтараў. Паводле ўкраінскай канстытуцыі, судзьдзя мае недатыкальнасьць і ня можа быць арыштаваны. Вярхоўная Рада, якая можа пазбавіць яго недатыкальнасьці, на вакацыях да 6 верасьня.

Калі Чавус будзе прызнаны вінаватым, яму пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG