Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Немцы хочуць санкцый супраць несалідарных краінаў Эўразьвязу


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель

Эўрадэпутаты зь Нямеччыны прапануюць увесьці эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да несалідарных краінаў Эўразьвязу. Нямеччына, якая зьяўляецца найбольшым донарам ў ЭЗ, патрабуе скараціць датацыі краінам, якія не прытрымліваюцца эўрапейскага права і не прымаюць уцекачоў.

У 2015 годзе Нямеччына заплаціла на 14,3 мільярда эўра больш, чым атрымала з усіх брусэльскіх фондаў. У той жа час Польшча атрымала на 9,4 мільярды больш, чым заплаціла. Эканамічную выгаду зь сяброўства ў Эўразьвязе мелі таксама Чэхія (5,7 мільярда), Румынія (5,2 мільярда), Грэцыя (4,9 мільярда) і Вугоршчына (4,6 мільярда).

Краіны Сярэдняй Эўропы выступаюць супраць абавязковых квотаў на прыём уцекачоў, якія былі зацьверджаныя Эўразьвязам летась. У прыватнасьці, сёлета ў кастрычніку Вугоршчына правядзе рэфэрэндум, каб апытаць сваіх грамадзянаў, ці згодныя яны з такім рашэньнем ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG