Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анатоль Лябедзька перасядзе на ровар. Улады хочуць адабраць у яго правы кіроўцы


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька можа быць пазбаўлены правоў кіроўцы з-за нявыплачаных штрафаў, якія ён атрымліваў за несанкцыянаваныя акцыі пратэсту.

Ён атрымаў судовую позву, у якой паведамляецца, што 25 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску будзе разгледжаная справа аб абмежаваньні яго ў праве кіраваньня аўтамабілем.

Як сказаў Анатоль Лябедзька ў інтэрвію Свабодзе, ён сам ня ведае дакладна, якая ў яго запазычанасьць па штрафах.

«Там існуе пэўная блытаніна. Яна зьвязаная, па-першае, з тым, што іх вельмі шмат, а па-другое, у судовых выканаўцаў існуе нейкі вэрхал, і нават выплачаныя штрафы ня ўлічваюцца аўтаматычна, і толькі пасьля доўгага разьбіральніцтва мы прыходзім да пэўнага кансэнсусу.

У мяне за год атрымалася дзесьці 15 судовых працэсаў, і нават фізычна гэта цяжка адсачыць. Акрамя таго, у мяне ўжо двойчы была сытуацыя, калі на мяне накладалі нейкія спагнаньні (спроба арыштаваць то аўтамабіль, то кватэру, то яшчэ нешта), а потым высьвятлялася, што яны ня мелі ніякіх юрыдычных падставаў для гэтага. Гэта такая сыстэма. Яны ж ня вельмі клапоцяцца пра выкананьне нават сваіх працэдураў, і кіруюць гэтым працэсам ня судзьдзі, а таварышы з КДБ. А ў іх іншыя мэты і задачы. У мяне ствараецца ўражаньне, што гэта ўсё робіцца з мэтай дэзарганізаваць мяне, выбіць зь нейкага працоўнага графіку, і гэта насамрэч прыносіць пэўныя клопаты і праблемы», — кажа лідэр АГП.

Як пазбаўленьне правоў кіроўцы можа паўплываць на дзейнасьць Анатоля Лябедзькі падчас выбарчай кампаніі?

«Ня ведаю. Можа я перасяду з аўтамабіля на ровар», — адзначае ў адказе палітык.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG