Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве пратэставалі супраць законаў аб «неданясеньні» і запісе тэлефонных размоваў


Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны на мітынгу 9 жніўня.
Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны на мітынгу 9 жніўня.

Гэтак званы «пакет законаў Яравой» прадугледжвае крымінальнае пакараньне за «неданясеньне» і «схіленьне» да ўдзелу ў масавых беспарадках.

У маскоўскім парку «Сакольнікі» 9 жніўня адбыўся мітынг супраць пакета «антытэрарыстычных» законаў, прапанаваных дэпутаткай Дзярждумы Расеі Ірынай Яравой. Прамую трансьляцыю з мітынгу вяла карэспандэнтка Радыё Свабода.

На мітынгу прысутнічала прыкладна паўтары тысячы чалавек.

Пакет «антытэрарыстычных» законаў быў падпісаны прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным 7 ліпеня. Ён прадугледжвае ўвядзеньне крымінальнага пакараньня за «неданясеньне» і «схіленьне» да ўдзелу ў масавых беспарадках. Акрамя таго, апэратары сувязі абавязаныя запісваць і захоўваць усе тэлефонныя размовы і паведамленьні сваіх кліентаў.

Арганізатары і ўдзельнікі акцыі заявілі, што прымяненьне гэтых законаў пагражае зьнішчэньнем інтэрнэт-галіны ў Расеі.

Мітынгі, пікеты і народныя сходы супраць «пакета законаў Яравой» раней прайшлі ў Пецярбургу, Навасібірску, Екацярынбургу, Казані, Уфе ды іншых расейскіх гарадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG