Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Нямеччыне затрымалі ўцекача па падазрэньні ў сувязі з ісламістамі


Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Сьледчыя лічаць, што ён рыхтаваў напад падчас футбольнага матчу.

У нямецкім горадзе Мутэрштат (зямля Рэйнлянд-Пфальц) паліцыя арыштавала падазраванага ў тэрарызьме. У яго мабільным тэлефоне і кампутары былі знойдзеныя здымкі баявых дзеяньняў у Сырыі, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Юры Вексьлер.

Сьледчыя высьвятляюць, ці былі фатаздымкі зробленыя самім падазраваным. Гэта дапаможа вызначыць, ці абгрунтаваныя падазрэньні ў сувязі затрыманага з ісламістамі.

Падазраваны быў арыштаваны ў пятніцу, да гэтага за ім некалькі дзён назіралі. Службы бясьпекі атрымалі інфармацыю пра затрыманага ад аднаго са зьняволеных турмы гораду Гельзэнкірхена.

Сьледзтва вядзецца па справе аб пагрозе тэракту на футбольным матчы ў адным з гарадоў Нямеччыны. Вядома, што арыштаваны — 25-гадовы сырыец, які нарадзіўся ў Дамаску. Ён прыбыў у Нямеччыну ў пачатку году як уцякач.

У ліпені ў Нямеччыне адбыліся чатыры напады, у адным зь якіх удзельнічаў сырыйскі ўцякач. Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель асудзіла напады, але адмовілася мяняць сваю пазыцыю ў адносінах да ўцекачоў. Урад краіны апынуўся пад агнём крытыкі за «палітыку адчыненых дзьвярэй» пасьля таго, як у 2015 годзе прыняў каля мільёна мігрантаў, у асноўным з Сырыі, Аўганістану і Іраку.

XS
SM
MD
LG