Паведамляецца, што ў гэты ж час некалькі чалавек закідалі будынак парлямэнту камянямі. Невядомыя таксама падклалі выбуховае прыстасаваньне ў доме кіраўніка камісіі па пытаньні мяжы, паведаміў прэм’ер-міністар Іса Мустафа.
Раней апазыцыя Косава ўжо зрывала пасяджэньні парлямэнту, дзе мелі абмяркоўвацца пытаньні мяжы з Чарнагорыяй. Дагавор аб мяжы дазволіць жыхарам Косава бязьвізавы ўезд у Эўразьвяз. Праціўнікі пагадненьня кажуць, што пасьля дэмаркацыі мяжы Косава страціць больш за 8 тысяч гектараў зямлі.
Былы сэрбскі аўтаномны край Косава абвясьціў незалежнасьць ў 2008 годзе. Рэспубліку не прызнаюць тры краіны Шэнгенскага пагадненьня: Гішпанія, Грэцыя і Славаччына. Цяпер на іх тэрыторыю грамадзяне Косава могуць трапіць толькі з нацыянальнай візай гэтых краін, але не з агульнай шэнгенскай.