Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Білборд з памылкамі пра Скарыну зьнялі. «Эскіз распрацоўвала Міністэрства культуры», — упраўленьне ідэалёгіі


Ва ўпраўленьні па ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Менгарвыканкаму паведамілі, што білборд з памылкамі, які быў прысьвечаны Францыску Скарыну, зьнялі.

Цяпер замест яго ўсталявалі плякат «Я люблю Беларусь».

«Мы гэты плякат не чыталі і ў нас у ідэалёгіі гэты плякат не праходзіў узгадненьня. Эскіз распрацоўвалі ў Міністэрстве культуры. Потым, відаць, яго ўзгаднялі ва ўпраўленьні культуры. Гэтыя эскізы для Года культуры распрацоўвалі ў Міністэрстве культуры. А наша прадпрыемства „Менскрэкляма“ выконвала тэхнічную місію. Канечне, мы самі ў шоку ад такіх граматычных памылак», — сказала карэспандэнту Свабоды загадчыца сэктару па працы з СМІ Людміла Высоцкая.

Яна адзначыла, што памылкі на білбордзе, безумоўна, выправяць.

«Павінен быць новы білборд», — сказала Высоцкая.

Білборд, прысьвечаны Году культуры, быў усталяваны на скрыжаваньні вуліц Першамайскай і Пуліхава ў Менску. На ім, апроч граматычных памылак, было напісана, што Скарына — «асьветнік і грамадзкі дзеяч XV стагодзьдзя».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG