Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія ПАРЭ сустракаецца з прадстаўнікамі ўладаў і апазыцыі


Ілюстрацыйнае фота. Будынак Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры
Ілюстрацыйнае фота. Будынак Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры

Папярэдняя місія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па назіраньні за парлямэнцкімі выбарамі знаходзіцца 9–10 жніўня з азнаямленчым візытам у Беларусі.

У склад місіі ўваходзяць прадстаўнікі Нарвэгіі, Чарнагорыі, Армэніі, Францыі, Польшчы і Італіі, у прыватнасьці спэцдакладчык ПАРЭ па Беларусі Андрэа Рыгоні.

Падчас візыту назіральнікі ПАРЭ плянуюць сустрэцца з кіраўніцтвам Цэнтравыбаркаму, Белтэлерадыёкампаніі, прадстаўнікамі СМІ, апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і дыпляматамі.

Кіраўніца місіі Гізэла Вурм 9 жніўня сустрэлася са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Андрэйчанкам, паведамляе БелаПАН.

Яна заявіла, што рэалізацыя Беларусьсю часткі рэкамэндацыяў Бюро па дэмакратычных інстытутах АБСЭ, якія былі дадзены па выніках прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году, можа забясьпечыць магчымасьць празрыстага назіраньня за выбарамі.

Паводле Андрэйчанкі, дыялёг беларускага парлямэнта і ПАРЭ выйшаў на новы, больш якасны ўзровень, паведамляе БелТА.

Сёньня ў Менску місія ПАРЭ сустрэнецца таксама з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі заявіў, што будзе заклікаць, каб афіцыйную дэлегацыю Беларусі не пускалі ў ПАРЭ.

«Беларускія ўлады імкнуцца, каб іх дэлегацыя была на роўных прадстаўленая ў ПАРЭ. Беларуская хрысьціянская дэмакратыя і я пэрсанальна — мы будзем заклікаць, каб гэтага яны не атрымалі, бо ў Беларусі няма свабодных і справядлівых выбараў, а адпаведна, і абраных дэпутатаў не існуе», — заявіў прэс-службе БХД Віталь Рымашэўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG