Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 У Сырыі бамбілі дзіцячы шпіталь, паведамляюць «Дактары бязь межаў»


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Міжнародная арганізацыя «Дактары бязь межаў» паведаміла, што на поўначы Сырыі, у правінцыі кантраляванай паўстанцамі пад бамбаваньне на выходныя трапіў дзіцячы шпіталь. Загінулі 13 чалавек.

У паведамленьні не гаворыцца пра тое, хто наносіў удар. У мінулым месяцы ААН заявіла, што зафіксавала 44 выпадкі нападаў на мэдычныя ўстановы ў Сырыі.

Сырыйскі ўрад і расейскія войскі адмаўляюць сваю датычнасьць да бамбаваньня мэдычных аб'ектаў. У мінулым кастрычніку амэрыканскі вайсковы самалёт памылкова нанёс удар па шпіталі на поўначы Іраку. Тады загінулі 42 чалавекі, Злучаныя Штаты пазьней прынесьлі прабачэньні ірацкім уладам за інцыдэнт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG