Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнту з Украіны, які схлусіў ў ЗША наконт свайго ўзросту, пагражае 40 гадоў турмы


Артур Самарын (фота з сацыяльных сетак)
Артур Самарын (фота з сацыяльных сетак)

23-гадовы грамадзянін Украіны Артур Самарын, які вучыўся ў старэйшых клясах амэрыканскай школы, прызнаў сябе вінаватым па абвінавачаньнях у махлярстве і сэксе зь непаўнагадовай.

Самарын паступіў у старэйшыя клясы школы ў амэрыканскім штаце Пэнсыльванія пад імем Эшэр Потс, падаўшы заніжаны ўзрост. Пасьля школы яго прынялі ў каледж у штаце Флорыда, але тут улады даведаліся яго сапраўднае імя і ўзрост, а таксама тое, што ён пратэрмінаваў студэнцкую візу.

Паводле судовых дакумэнтаў, Самарын прызнаўся сьледчым, што ўвосень 2014 году, калі яму было 22 гады, ён меў сэкс зь 15-гадовай дзяўчынай. Цяпер яму пагражае да 40 гадоў зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG