Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяр тэракту ў Пакістане ўзрасла да 63 чалавек


На месцы выбуху.

На месцы выбуху.

У выніку выбуху, учыненага 8 жніўня тэрарыстам-сьмяротнікам у Пакістане ў шпіталі ў горадзе Квэта, загінулі ня менш за 63 чалавекі і паранена яшчэ некалькі дзясяткаў.

Як паведамляе Reuters, тэрарыст узарваў сябе ў натоўпе зь юрыстаў і журналістаў каля аддзяленьня хуткай дапамогі, якія суправаджалі цела вядомага адваката, застрэленага ў горадзе раней у той самы дзень.

«Ёсьць шмат параненых, таму колькасьць загінулых можа ўзрасьці» — сказаў Рэхмат Салех Бэлек, міністар аховы здароўя правінцыі Бэлуджыстан.

Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за атаку.

XS
SM
MD
LG