Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадзіджы Ісмаілавай зьмякчылі пакараньне


Адвакат Фарыз Намазлы і журналістка Хадзіджа Ісмаілава

Адвакат Фарыз Намазлы і журналістка Хадзіджа Ісмаілава

Пакараньне Хадзіджы Ісмаілавай, журналістцы азэрбайджанскай службы Радыё Свабода, зьніжана з 3 гадоў і 6 месяцаў на 2 гады і 3 месяцы.

Гэтае рашэньне было прынятае Бакінскім судом па цяжкіх злачынствах 8 жніўня.

Вэрдыкт быў абвешчаны калегіяй судзьдзяў, якая летась вынесла рашэньне аб зьняволеньні журналісткі на 7 гадоў і 6 месяцаў.

Хадзіджа Ісмаілава была арыштаваная 5 сьнежня 2014 году па абвінавачаньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, незаконнай дзейнасьці, прысваеньні ма ёмасьці, растраце, злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі і асуджаная на 7,5 гадоў турмы. 25 мая 2016 году Вярхоўны Суд Азэрбайджану апраўдаў журналістку па артыкулах аб злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі і прысваеньні маёмасьці. Тады суд зьнізіў пакараньне да 3 гадоў і 6 месяцаў і выпусьціў Ісмаілаву на свабоду ўмоўна.

Хадзіджа Ісмаілава адхіляе ўсе абвінавачаньні і лічыць, што была арыштаваная за расьсьледаваньне карупцыі ў вышэйшых эшалёнах улады Азэрбайджану.

XS
SM
MD
LG