Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое беларусаў спрабавалі вывезьці з Украіны крадзеныя элітныя аўтамабілі


Ля беларуска-ўкраінскай мяжы

Ля беларуска-ўкраінскай мяжы

Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны спыніла спробу вывазу двума беларусамі выкрадзеных аўтамабіляў прадстаўніцкага клясу.

Як паведамілі Радыё Свабода, у пункце пропуску «Сенькіўка» памежнікі Чарнігаўскага атраду спынілі беларуса, якія спрабаваў перасекчы мяжу на выкрадзеным аўтамабілі «Лэнд Ровэр», які знаходзіцца ў базе дадзеных Інтэрпола. Аўтамабіль 2007 года выпуску канфіскаваны і перададзены праваахоўным органам для правядзеньня працэсуальных захадаў.

Другі выпадак спробы яшчэ адным грамадзянінам Беларусі вывезьці крадзеную машыну зафіксаваны ў пункце пропуску «Новыя Ярылавічы». BMW 2014 году выпуску таксама перададзены праваахоўнікам.

«Нашыя памежнікі зафіксавалі гэтыя два парушэньні ды перадалі беларусаў і аўтамабілі паліцэйскім, якія будуць займацца высьвятленьнем магчымай датычнасьці беларусаў да выкраданьня аўтамабіляў», — сказаў Радыё Свабода прадстаўнік прэсавага цэнтру Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дэмчанка.

XS
SM
MD
LG