Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будслаўскі фэст стаў гісторыка-культурнай каштоўнасьцю


Рашэньне пра гэта зьмешчанае ў пастанове Савету Міністраў ад 2 жніўня 2016 г. № 607.

Усяго ў адпаведнасьці з рашэньнем статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь нададзены 93 матэрыяльным аб’ектам — гэта, сярод іншага, цэрквы, касьцёлы, могілкі, курганы — і 35 нематэрыяльным праявам творчасьці чалавека.

Акрамя будслаўскага фэсту, у пералік увайшлі масьленічная абрадавая гульня «Пахаваньне дзеда» ў Гарадоцкім раёне і традыцыя вырабу валёнак у Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці, народная тэкстыльная традыцыя вёскі Неглюбка і шэрагу паселішчаў Неглюбскага сельсавету Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці, творчасьць майстра па вырабе музычных інструмэнтаў Мар’яна Скрамблевіча з аграгарадка Адэльск Гарадзенскага раёну і іншыя.

Летась Міністэрства культуры Беларусі накіравала на разгляд у ЮНЭСКА сьпіс нацыянальных каштоўнасьцяў для ўнясеньня ў пералік усясьветнай культурнай і прыроднай спадчыны. Сярод нематэрыяльных каштоўнасьцяў у сьпісе ёсьць і Будслаўскі фэст.

Агулам дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі налічвае больш за 5500 аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.

Будслаўскі фэст, які сёлета прайшоў ужо 26-ты раз, — штогадовае сьвяткаваньне аб’яўленьня цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

Фэсту папярэднічае масавая пілігрымка, якая ладзіцца на пачатку ліпеня ў гонар Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі. З розных гарадоў у Будслаў пешкі дабіраюцца 30–40 тысяч вернікаў зь Беларусі, Польшчы і Расеі. У прыватнасьці, зь Менску да Будслава яны праходзяць 125 кілямэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG