Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імпэратар Японіі кажа, што яму цяжка быць манархам


Імпэратар Акіхіта і прынцэса Мічыко прымаюць першую лэдзі ЗША Мішэль Абаму.

Імпэратар Акіхіта і прынцэса Мічыко прымаюць першую лэдзі ЗША Мішэль Абаму.

Японскі імпэратар Акіхіта 8 жніўня зьвярнуўся зь відэазваротам да падданых у сувязі са сваёй занепакоенасьцю тым, што для яго штораз цяжэй выконваць абавязкі манарха ў поўнай меры з-за ўзросту і стану здароўя.

У сваім выступе 82-гадовы манарх наўпрост не казаў аб адрачэньні ад трону. Ён заявіў пра неабходнасьць разгледзець пытаньне аб тым, каб зрабіць працэс пераемнасьці ў манархіі больш гладкім.

У мінулым месяцы тэлеканал NHK паведаміў, што Акіхіта, які перанёс апэрацыю на сэрцы і прайшоў лячэньне ад раку, хацеў сысьці ў адстаўку на працягу ўжо некалькіх гадоў, гэта значыць зьдзейсьніць крок, які стаў бы беспрэцэдэнтным у сучаснай Японіі і які не прадугледжаны ніякімі юрыдычнымі працэдурамі.

У канстытуцыі Японіі роля імпэратара вызначаецца як сымбаль «адзінства народу». Канстытуцыя не дае імпэратару ніякай палітычнай улады.

XS
SM
MD
LG