Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абруч


Альбэрт Эдэльфэльт, «Люксэмбурскі сад, Парыж» (1887).
Альбэрт Эдэльфэльт, «Люксэмбурскі сад, Парыж» (1887).

Хто ў дзяцiнстве не ганяў па вулiцы абруч? Невялiчкая загагулiна з дроту ў руцэ — i пабег абруч. I ты бяжыш за iм, і рады, быццам гонісься за птушкай шчасьця. Найлепшая цацка.

Неяк я сустрэў знаёмага, успомнiлi маленства i абруч.

— А ведаеш, у чым радасьць бегчы за абручом? — спытаў ён.

Я пацiснуў плячыма.

— А ў тым, што табе здаецца, што абруч цябе за сабой вядзе. А ён жа бяжыць туды, куды ты яго дроцікам вядзеш! — усьмiхнуўся ён, i дадаў: — Так i ў жыцьцi: здаецца, што лёс цябе вядзе, а па-сапраўднаму ты лёсу шлях пракладаеш.

Марат Баскiн


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG