Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сакратар ВПС ЗША назвала Расею «пагрозай нумар адзін»


Сакратар Вайскова-паветраных сілаў ЗША Дэбара Лі Джэймс

Сакратар Вайскова-паветраных сілаў ЗША Дэбара Лі Джэймс

Сакратар Вайскова-паветраных сілаў ЗША Дэбара Лі Джэймс лічыць Расею галоўнай пагрозай для амэрыканскай бясьпекі. Паводле яе слоў, ваенная палітыка Масквы выклікае непакой як у Злучаных Штатаў, так і іх хаўрусьнікаў.

«У іх ёсьць ядзерная зброя, яны паводзілі сябе вельмі агрэсіўна ў апошнія гады і яны інвэстуюць сродкі ў разьвіцьцё сваіх вайсковых магчымасьцяў і адчуваюць іх», — заявіла яна ў эфіры тэлеканала Fox News.

Джэймс падкрэсьліла, што нядаўна была ва Ўкраіне, якая ўсё яшчэ пакутуе «ад незаконнай анэксіі Крыму», і там парушаецца рэжым спыненьня агню, «людзі пакутуюць і паміраюць, і адбываецца гэта збольшага з-за дзеяньняў Расеі».

Мінулай вясной кіраўнік Пэнтагону Эштан Картэр таксама паставіў Расею на першае месца ў ліку пяці галоўных пагрозаў для ЗША. Кампанію РФ у гэтым сьпісе склалі Кітай, Паўночная Карэя, Іран і тэрарызм.

XS
SM
MD
LG